Палонкаўская бітва

Материал из БарЭнц
Перейти к навигации Перейти к поиску
Выявы пераможцаў Палонкаўскай бітвы – гетмана Паўла Сапегі і ваяводы Сцяпана Чарнецкага. Фото: Віктар Сырыца.

Палонкаўская бітва (1660 года) — першая, але вырашальная перамога нашых продкаў у трынаццацігадовай вайне 1654–1667 гадоў паміж Рэччу Паспалітай і Маскоўскім княствам. За некалькі год маскоўскія войскі амаль цалкам захапілі землі Вялікага Княства Літоўскага, выпальваючы на сваім шляху вёскі і мястэчкі. Былі захоплены ўсе буйныя замкі ВКЛ, акрамя Ляхавіцкага, які вытрымаў шматмесячную аблогу казацкіх загонаў і маскоўскіх стральцоў.

Пасля паразы пад Палонкаю маскоўскае войска больш не атрымлівала значных перамогаў і вымушана было пад ціскам паволі вызваляць захопленыя землі.

Мемарыяльны валун і драўляная шыльда з адпаведным тэкстам ўпершыню былі ўсталяваны на гэтым месцы яшчэ 16 гадоў таму, 4 лістапада 1994 г. Урачыстае мерапрыемства, прысвечанае Палонкаўскай перамозе, адкрыў тагачасны старшыня мясцовага сельскага Савета Аляксандр Грыб, а праваслаўны і каталіцкі святары асвяцілі гэтае месца слаўнай перамогі харугваў Паўла Сапегі і Стэфана Чарнецкага над войскам маскоўскага ваяводы Хаванскага. У хуткім часе драўляная шыльда была знішчана вандаламі.

У 2000 годзе, калі адзначаліся 340-я ўгодкі Палонкаўскай бітвы, сябры Баранавіцкай Рады ТБМ аднавілі драўляную шыльду. Але і адноўленая каляровая шыльда была зламана невядомымі манкуртамі.

Ссылки[править]


Дата первичного ввода информации: 29.06.2015