Виктор Сырица

Материал из БарЭнц
Перейти к навигации Перейти к поиску

Виктор Сырица — член городской организации ГА «Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны». В 2015 году был включён в состав городской избирательной комиссии по выборам президента.

Биография[править]

Віктар Сырыца нарадзіўся 5 сакавіка 1953 г. ў вёсцы Слабодка Нясвіжскага раёна. Адслужыў у войску, атрымаў вышэйшую адукацыю ў сталічнай ВНУ. Краязнаўца, гісторык, ён меў шмат публікацый у перыядычных выданнях, у свой час працаваў намеснікам дырэктара Баранавіцкага недзяржаўнага эканоміка-юрыдычнага тэхнікума. Але, бадай, найбольшы ўклад у жыццё рэгіёна, у адраджэнне Беларушчыны унёс як сябра Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны і нязменны старшыня Баранавіцкай Рады ТБМ, якую ўзначальваў 18 год.

Яго руплівасць праяўлялася ва ўсім. Дзякуючы намаганням Віктара Сырыцы і яго паплечнікаў праводзіліся гістарычныя чытанні, што тычыліся 100-годдзя пачатку Першай сусветнай вайны, пошукавыя работы вайсковых пахаванняў тых часоў, вывучалася гісторыя жыцця заснавальнікаў нашага горада Развадоўскіх. З яго непасрэдным удзелам усталёўваліся помнікі і памятныя знакі сапраўдным героям Беларусі, якія адстойвалі гонар Радзімы пад Мілавідамі, каля Палонкі. На сядзібе ТБМ ў Русіно, якая таксама з’явілася ў значнай ступені дзякуючы Віктару Антонавічу, ладзіліся свя́ты вышыванкі, касінерскія фэсты, сустрэчы з беларускімі бардамі і літаратарамі.

Грамадская актыўнасць Віктара Сырыцы не засталася “незаўважнай” не толькі для жыхароў рэгіёна, але і для тых, каму невядомыя словы Бацькаўшчына і Айчына. Сырыцу затрымлівалі падчас правядзення грамадскіх мерапрыемстваў, у яго, такога міралюбівага і спакойнага чалавека, падчас ператрусу раптам “знайшлі” дома баявыя патроны…

Памёр 9 лістапада 2015 г.

Ссылки[править]


Дата первичного ввода информации: 21.07.2015