Венанций Бутрим

Вена́нций Бутри́м (белор. Вена́нцы Бутры́м) (1936–2003) — барановичский поэт.

Венанций Бутрим

БиографияПравить

В. Бутрым нарадзіўся ў Баранавічах. У 1965 годзе скончыў Мінскае мастацкае вучылішча па спецыяльнасці чарчэнне і маляванне. У 1963–1965 гадах працаваў настаўнікам чарчэння і малявання ў СШ № 9 горада Мінска. Пасля вярнуўся ў Баранавічы і два гады працаваў настаўнікам па сваёй спецыяльнасці ў СШ № 1.

Дэбютаваў у друку ў 1974 годзе ў часопісе “Маладосць”, дзе былі надрукаваны яго чатыры вершы. У 2001 годзе выйшла кніга паэзіі “У барвах зямлі”. У 2003 годзе два вершы Бутрыма трапілі ў анталогію выбранай беларускай паэзіі ХХ стагоддзя “Краса і сіла”.

У кастрычніку 2003 года, праз два месяцы пасля смерці Венанцыя Бутрыма, пабачыла свет яго другая кніга паэзіі — “Паралелі “. У 2006 годзе выйшаў зборнік рускамоўнай паэзіі Венанцыя Бутрыма. Імя Венанцыя Бутрыма носіць адна з вуліц Баранавічаў.

ТворчествоПравить

Одно из произведений В. Бутрима:

Свіцязянскае

Калі навагрудскія ўбачыш прасторы,
Ракітнік разгалісты, нізкі, —
Каня супыні ля Плужынскага бору,
Каб глянуць на возера зблізку.

А. Міцкевіч. Свіцязь[1]

А за Парэччам гонкія хвоі,
вольхі — да хмар!..
І праз ляшчэўнік промняў сувоі
коцяцца ў яр...

А ўзбоч Парэчча — не, не сасоннік... —
бор — пры сасне сасна!
Выйдзе каторая з іх да тоні —
дасягне дна
адлюстраваннем узнёслай кроны
ва ўлонні вод!..

Зачараваны пошумам-звонам,
замрэ чарот...
...Пане Адаме, стыль легкаважны,
аднак, прабач.

Я і не лірнік балюча-сярмяжны,
і не сурмач...
Вузкі палетак, дробнае зерне —
ніва мая.

Рог не пратрубіць, і не паверне
Туган каня...
Адбушавала ў нетрах стагоддзяў.
Лось ці алень
на бераг нізкі смела выходзяць
у белы дзень.

Дужае цела, подых гарачы,
лёгкасць хады.
Ужо не забудзеш — ужо пабачыў!
Ужо назаўжды!

Здарыцца часам: з поўдня, пачую,
бура ўпарта брыдзе!
І як, счакаўшы гадзіну ліхую,
дрозд перасвіст завядзе...

...Як раз апошні цёмным Басфорам
паўмесяц плыў.
Ты ж бачыў грэбень Плужынскага бору!..
І поўню сніў...

Не мінарэта белага ззянне,
не кіпарыс.
Ліпы старое ў цёплым тумане
мяккі абрыс,
бедны засценак, уціснуты долу,
ростань вартуюць крыжы.
——
Дуб свіцязянскі страсае жолуд
на брук з парыжскай імжы...

СсылкиПравить

ПримечанияПравить

  1. Радкі А. Міцкевіча ў перакладзе з польскай А. Бялевіча


Дата первичного ввода информации: 20.03.2015