Игорь Ворошкевич

(перенаправлено с «Ігар Варашкевіч»)

Игорь Ворошкевич (белор. Ігар Варашкевіч)

Беларускі рок-музыкант, мастак. Нарадзіўся 15 жніўня 1960 г. ў Баранавічах. Удзельнічаў у маладзёжным грамадскім аб'яднанні “Беларуская Майстроўня” (1979–1984).

У 1987 годзе скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут, мастацка-прамысловы факультэт па спецыяльнасці “інтэр'ер і абсталяванне”.

У 1983–1989 гадах быў вакалістам, потым лідарам гурта “Бонда”. Пасля распаду “Бонды” ў 1989 годзе сышоў у гурт “Рокіс”, што ў 1991 годзе пераўтварыўся ў гурт “Крама”, у якім грае дагэтуль. У 1994 годзе “Крама” атрымала на радзіме “Рок-карону”, а таксама нечакана перамагла на расійскам фэстывалі “Пакаленне” ў Маскве.

У 2008 годзе ў мінскай галерэі “Подземка” прайшла выстава мастацкіх прац Ігара Варашкевіча, арганізаваная ім разам з мастачкай Нікай Сандрас.

Ссылки


Дата первичного ввода информации: 07.05.2015